За суткі таўшчыня снегавога покрыва ў Мінску вырасла на 10 см

За суткі таўшчыня снегавога покрыва ў Мінску вырасла на 10 см

У Мінску за 36 гадзінаў (з 21.00 13 студзеня да 9.00 15 студзеня) выпала болей за траціну месячнай нормы ападкаў — 35%. Такім чынам, за гэты час выпала 15 мм ападкаў пры месячнай норме 43 мм. За суткі з 9.00 14 студзеня да 9.00 15 студзеня) вышыня снегавога покрыва ў сталіцы павялічылася на 10 см — з 16 да 26.

У Віцебску за 36 гадзінаў выпала 53% нормы для студзеня — 20 мм (норма — 38 мм), у Магілёве — 33% (14;43), у Слуцку — 50% (19;38).

Самае тоўстае снегавое покрыва цяпер у Самахвалавічах — 36 см. (за суткі вырасла на 12 см), сярод абласных цэнтраў — у Віцебску (27 см). У Гомелі снегавое покрыва наадварот зменшылася на 4 см і цяпер складае 14 см.

Надзвычайных сітуацыяў, звязаных са снегападамі, у краіне не зафіксавана. Сёння, 15 студзеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюць кароткачасовы снег, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі