Зацверджаны план знішчэння хімічнай зброі ў Сірыі

Як патлумачыў афіцыйны прадстаўнік арганізацыі, “рашэнне прынятае і набывае моц неадкладна”. У адпаведнасці з дакументам, спецыялісты арганізацыі пачнуць інспекцыі ў Сірыі не пазней за 1 кастрычніка.



Зацвярджэнне плану па знішчэнні хімічнай зброі дазволіць Радзе Бяспекі ААН прыняць праект рэзалюцыі па Сірыі.
Сірыя пагадзілася на хімічнае раззбраенне па прапанове Масквы ва ўмовах пагрозы ЗША пачаць ваенную аперацыю. Падставай для такіх пагрозаў стала хімічная атака 21 жніўня блізу Дамаска. Улады Сірыі заявілі, што прымуць любыя ўмовы, калі яны будуць зацверджаныя на ўзроўні Рады Бяспекі ААН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі