Залаты запас краіны перастаў расці
Па выніках першага паўгоддзя 2014 ён не змяніўся і застаўся на ўзроўні 35 тон.
Між тым за 2013 год залаты запас Беларусі вырас на 1,7 тоны. Пасля росту на 500 кілаграмаў у першым паўгоддзі 2013 года, у другім паўгоддзі аб'ём залатога запасу павялічыўся яшчэ на 1,2 тоны, паведамляе БелаПАН. А за 2012 год залаты запас вырас у эквіваленце на 1,6 тоны, або на 5%.
Залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі складаецца пераважна з золата, а таксама са срэбра, плаціны і паладыя.