Затрымалі генеральнага дырэктара кампаніі "Беллесвыраб" Віталя Васілевіча
Віталь Васілевіч / t.me/officelife_media
Затрымалі генеральнага дырэктара кампаніі "Беллесвыраб" (Belwooddoors) Віталя Васілевіча. Па версіі сілавікоў, гэта адбылося з-за таго, што ён загадаў ахове не пускаць міліцыянераў без суправаджэння на тэрыторыю прадпрыемства. Затрыманне Васілевіча праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Яны сцвярджаюць, што ён ўдзельнічаў у акцыях пратэсту 2020-га, у "перакрыцці дарог" (знайшлі ў тэлефоне здымкі з паслявыбарчых пратэстаў), а дома ў яго нібыта захоўвалася незарэгістраваная зброя. А таму пагражаюць крымінальнай справай.
Belwooddoors — найбуйнейшая ў Беларусі вытворчая кампанія па выпуску міжпакаёвых дзвярэй, экспартуе прадукцыю ў дзясяткі краін свету, мае філіялы ў ЗША, Казахстане і Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.