Затрымалі гукарэжысёра Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры
Затрыманне гродзенскага гукарэжысёра
У Гродне затрымалі гукарэжысёра і дыджэя. Відэа з ім з'явілася ў тг-канале прапагандыстаў. Сцвярджаецца, што мужчына заклікаў "да аказання супраціву сілавікам, пашкоджанню іх тэхнікі". Сам ён кажа, што затрыманы міліцыяй за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" у Telegram.
Як піша @mediazona_by, затрыманы — гэта Аляксей Давідоўскі. Ён працуе ў Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры. Што яму пагражае, пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.