Затрыманы аўтар YouTube-канала "Ліда для жыцця"
У Гродне 13 ліпеня затрымалі блогера Дзяніса Рудзевіча, аўтара YouTube-канала "Ліда для жыцця". Пра гэта паведамляе Telegram-канал "Інцыдэнт Мінск"
Рудзевіч прыехаў у Гродна, дзе праходзілі суды над мясцовымі актывістамі. Хлопец хацеў падтрымаць іх на судзе. Потым ён павінен быў сам прайсці ў будынак РАУС, каб атрымаць пастанову па сваёй справе.
Па дарозе ад будынка суда да РАУС яго перастрэў таніраваны мікрааўтобус, з якога выскачылі людзі ў цывільным. Яны запхалі Рудзевіча ў бусік і з'ехалі.
"Паляванне" сілавікоў на блогераў ідзе цягам усёй выбарчай кампаніі. Пад крымінальнай справай апынуўся блогер Сяргей Ціханоўскі ("Краіна для жыцця"), Уладзімір Няронскі ("Слуцк для жыцця"), Ігар Лосік ("Беларусь галаўнога мозгу") і шэраг іншых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.