Затрыманы ў Калінінградзе беларус просіць палітычнага прытулку ў Расіі
Затрыманы ў Калінінградзе беларус Іван Сауцін просіць палітычнага прытулку ў Расіі. Як перадае БелаПАН, Генеральная пракуратура Беларусі ў канцы вясны даслала запыт на яго экстрадыцыю. Ён разглядаецца.
Актывіст з Буда-Кашалёва Іван Сауцін ўдзельнічаў у пратэстных акцыях восенню 2020 года ў Беларусі. Пасля затрыманняў, адміністрацыйнага арышту і распачацця двух крымінальных спраў ён паехаў у Расію. Знаходзіўся ў Калінінградзе, а ў красавіку яго затрымалі пры спробе перайсці мяжу з Польшчай. З таго часу Сауцін утрымліваецца ў калінінградскім СІЗА.
У чэрвені беларусу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да кастрычніка.
У ліпені РФ выдала Беларусі спартсмена Аляксея Кудзіна, удзельніка пратэстаў 2020-га, і яго будуць судзіць у Маладзечне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.