Затрыманы ў Новай Баравой Віктар Мароз апынуўся ў бальніцы са страсеннем мозгу
Затрыманы ў Новай Баравой Віктар Мароз апынуўся ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі са страсеннем мозгу, паведамляе "Наша ніва". "У яго праблемы з шыяй, моцныя ваніты, страсенне мозгу", — кажуць сябры. Мароза схапілі невядомыя ў цывільным у двары дома. Перад гэтым мужчына ў спартыўным касцюме ўдарыў яго нагой у жывот. Побач былі жонка і сямігадовы сын.
У бальніцу мужчыну прывезлі з міліцыі верагодна ўначы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.