З’ехалі/засталіся: падзел з узаемнымі прэтэнзіямі, які нам падкінула КДБ — эфір
Генадзь Коршунаў
Пра нібыта непераадольны падзел беларускага грамадства па прыкмеце “з’ехалі/засталіся”, пачалі актыўна казаць недзе з пачатку 2022 года. Але што сталася найбольш балючым і дыскусійным, дык гэта нейкія крыўды і абвінавачванні, якія, ізноў жа, нібыта бакі выстаўляюць адзін адному. Тыя, хто выехаў з краіны, сцвярджаецца, вінавацяць тых, хто застаўся, у “фінансаванні рэжыма сваімі падаткамі”, “перагортванні старонкі” і нават у калабарацыянізме. А тыя, хто застаецца ў Беларусі, пераконваюць іншых, вінавацяць тых, хто выехаў, у тым, што яны кінулі краіну і аднадумцаў у складаны час, жывуць у спакоі і дабрабыце і страцілі сувязь з айчынай. Але гэта ўсё не зусім так, сцвярджаюць аўтары “Даследвання канфлікта паміж прадэмакратычнымі групамі ў беларускім грамадстве: “тыя, хто сыйшоў” і “тыя, хто застаўся”.
Чаму губляецца сувязь паміж беларусамі па розныя бакі мяжы і ці толькі беларусаў у эміграцыі і беларусаў у Беларусі такі падзел тычыцца? Якія прычыны канфлікту і непаразумення паміж тымі, хто застаўся, і тымі, хто з’ехаў? Якая роля ў гэтым непаразуменні спецслужб і ці не вынік гэта выключна іх дзейнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сацыёлаг Генадзь Коршунаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.