Зелянкоўская перайграла Багдановіча
Гледачы мюзікла пра Максіма Багдановіча былі ў захапленні ад ігры вядомай актрысы, але так і не зразумелі, чаму менавіта жанчына выканала ролю паэта. Учора ў залі Беларускай Дзяржаўнай Філармоніі адбыўся спектакль, якога ў захапленні чакалі мінскія гледачы. Ларыса Сімаковіч, аўтар пастаноўкі, запрасіла ў свой “ДЗЕНЬ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА” NRM, чым вельмі ўзрадавала сваю публіку. Пасля спектаклю можна было пачуць ад гледачоў прыемнае здзіўленне, маўляў, Сімаковіч зрабіла немагчымае – NRM апынуліся на сцэне філармоніі! Але агульнае ўражанне ад пастаноўкі засталося не такім усхвалявана-радасным.
“У мяне засталося жудаснае ўражанне, - кажа нейкая жанчына, якая толькі што выйшла з залі. - Мне толькі NRM спадабаліся. Можа ў мяне месцы такія былі, але мяне вельмі моцна раздражняў гук. Тэкстаў было зусім не чуваць. Вось ігра Зелянкоўскай мне спадабалася, але я ўсё ж такі не зразумела, чаму Багдановіч – дзяўчынка. Шкада, што з-за грукату немагчыма было расчуць прыгожыя тэксты паэта. Буду спадзявацца, што гэта такі першы блін”.
“Мне таксама, насамрэч, спадабалася агульная ідэя, NRM і… усё.” – дадае другая жанчына.
Некаторыя гледачы шчыра ацанілі спектакль як культурную з’яву, падзею.
Глядачка: “Чакалася большага, атрымалася досыць разнастайна, цікава, можа нават эклектычна, але ўражанне пакуль такое… цьмянае і неакрэсленае. Шкада, што двойчы, звычайна, спектаклі Сімаковіч не паўтараюцца, бо магчыма было б нешта дапрацаваць, дадаць, скласці неяк у адно.”
Адна сталая жанчына вельмі перажывала, што не пачула “Зорку Венеру”, а вось мужчыны-гледачы давалі больш пазітыўныя адзнакі, асабліва акторскаму таленту Святланы Зелянкоўскай і разважанням, ці атрымалася ў акцёркі перадаць постаць паэта.
Глядач: “Сказаць дакладна атрымалася ці не атрымалася ў Светы сыграць Багдановіча я не магу, бо мне даволі цяжка даць адзнаку такой незвычайнай канцэпцыі. Святлану я ведаю змалку і разумею, што ёй было невыносна цяжка перадаць вобраз паэта. Але я ўпэўнены, што яна выдатна ўсё зрабіла.”
Глядач: “Мне спадабалася ігра Светы Зелянкоўскай, але сам спектакль выклікае ў мяне супрацьлеглыя пачуцці. Я ведаю, што паставіць такую п’есу – гэта сур’ёзная, адказная і вельмі складаная справа, але я быў шчаслівы пачуць тут кангламерат і сучаснай, і класічнай музыкі. Таму я лічу, што моладзь нармальна ўсё зрабіла. Я ім удзячны.”
Глядачка: “ Зелянкоўская – малайчынка! Разумееце, тут трэба звяртаць увагу не на ігру, а на перадачу духу паэта. Дух, выяўленне лірыкі, якое Святлана падавала, яно добра адпавядае той тонкай лірыцы Багдановіча, з якой мы знаёмыя.”
Другія зоркі спектаклю, музыкі NRM, якіх вельмі цёпла сустрэла публіка, так нічога і не пабачылі, таму сваіх уражанняў нам не пакінулі.
Піт Паўлаў: “Для нас гэта быў канцэрт. Песні мы абралі самі, бо нам падалося, што яны блізкія да сцэнару спектаклю. Вельмі добра пасля словаў Пінігіна (“Актеров хороших здесь много, но жизнь ключом не бьет… не бьет”) пайшла песня “Тры Чарапахі”, таму што, ва ўсім свеце ўжо вядома, што зямля круглая, а ў нас яна па-ранейшаму стаіць на трох кітах. Тыя ж самы кіты існуюць і ў беларускім бачанні мастацтва.”
Акрамя NRM, Святланы Зелянкоўскай і Госціцы, ў пастаноўцы прынялі ўдзел акцёры тэатра Янкі Купалы (адначасова і музыкі гурта “Дети Детей”) – Міхал Зуй (які сыграў Моцарта і Пінігіна) і Зміцер Есіневіч. Вакаліст “Песняроў” Ян Жанчак і яго гурт “In search for”, ансамбль “Классик-авангард”, акцёркі беларускага драматычнага тэатра Маша Пятровіч і Вольга Бухта, якія з верша Максіма Багдановіча зрабілі цікавы рэп і сама Ларыса Сімаковіч, якая далучылася да Яна Жанчака, каб разам праспяваць песню ў сцэне кахання, чым нечакана і вельмі прыемна здзівіла сваіх прыхільнікаў.
На жаль, шмат хто з прыхільнікаў таленту Ларысы Сімаковіч так і не зразумеў таго, што ж на самой справе хацеў сказаў аўтар. Па тлумачэнні мы звярнуліся да крытыка-мастацтваведа Святланы Уланоўскай: “На жаль, у Беларусі няма пакуль што традыцыі ўспрымання тэатру. Наш глядач не заўсёды разумее тое, што адбываецца на сцэне. Асабліва, калі гаворка ідзе пра авангардныя відовішча, якія, звычайна, выклікаюць у гледача непаразуменне і агрэсію. Вось прафесіянальныя тэатралы ацанілі пастаноўку Ларысы як адкрыццё, новае слова і пасля спектаклю, за кулісамі мы атрымалі ад іх вельмі станоўчыя водгукі. І Святлана Зелянкоўская мяне вельмі ўразіла, бо тут убачыла яе арганічнай, абсалютна іншай. Лічу, што гэта вельмі ўдалая роля Светы. Што тычыцца самой канцэпцыі спектаклю, то тут Ларыса Сімаковіч хацела паказаць некалькі архетыпаў мастака і паспрабавала сабраць іх у адзіны вобраз. Менавіта таму тут і Максім Багдановіч, і Моцарт з Сальеры, і NRM, і Госьціца і “Классик-авангард” і Пінігін.”
Дарэчы, Пінігін на сцэне здаецца быў гатовы да незразумелага ўспрымання спектаклю гледачамі, калі казаў, што добрых акцёраў у Беларусі шмат, але жыццё тут не віруе. Таксама і Максім Багдановіч у адным са сваіх маналогаў пяшчотна скардзіўся на тое, што беларускае ў беларусаў не мае аўтарытэту.