Жніво-2013 пакуль саступае леташняму па ўраджайнасці і аб'ёмах
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання апублікавала апошнія звесткі аб ходзе сельскагаспадарчых работ на 31 ліпеня.
Па ўсёй краіне ўжо намалацілі амаль 2383 тысячы тон збожжа (летась на гэты дзень — 3989 тысяч тон). Ураджайнасць — 32,6 цэнтнера з гектара (у 2012 годзе — 38,2 ц/га). Дарэчы, па ўраджайнасці толькі Магілёўская вобласць сёлета дасягнула мінулагодніх паказчыкаў.
Фота — bymedia.net