Журналістаў недзяржаўных СМІ не пусцяць на суд па "справе Белгазпрамбанка"
Журналістаў недзяржаўных СМІ не пусцяць на папярэдняе пасяджэнне па "справе Белгазпрамбанка". Яно пачнецца 4 лютага ў будынку суда Маскоўскага раёна Мінска.
Дарэчы, на пасяджэнні будуць прысутнічаць толькі шасцёра абвінавачаных, якія заключылі дасудовыя пагадненні аб супрацоўніцтве. Віктар Бабарыка сваёй віны не прызнае і пагадненне не падпісваў, таму яго на пасяджэнні не будзе.
На сайце Вярхоўнага суда паведамляецца, што на ў сувязі з пандэміяй COVID-19 на пасяджэнні будуць прымацца меры сацыяльнага дыстанцыявання пры рассадцы.
"Допуск у залу ажыццяўляецца з улікам колькасці месцаў і эпідэміялагічнай абстаноўкі", — заявіла журналістам TUT.by прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова, калі яны падавалі заяўку на акрэдытацыю. І паабяцала паведаміць, ці прынятая іх заяўка.
Пасля 18:00 стала вядома, што на пасяджэнне не акрэдытаваныя журналісты TUT.by, газеты "Белорусы и рынок", сайта Onliner.by, газеты "Комсомольская правда в Беларусі". Затое на суд трапяць прадстаўнікі расійскіх СМІ — РІА "Новости", ТАСС, а таксама "Sputnik в Беларуси".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.