Жыхар Асіповічаў напаў на інфакіёск, які не выдаў яму чэк
Жыхар Асіповічаў напаў на інфакіёск каля банку, які не выдаў яму чэк пасля здзейсненай аперацыі — скончылася папера. 40-гадовы мужчына наносіў удары рукамі, у выніку чаго на шкле манітора з'явілася расколіна, а пасля яно рассыпалася. Відавочцы паведамілі пра здарэнне супрацоўнікам банку, якія звярнуліся ў міліцыю. Нарад, які прыбыў на месцаа, затрымаў хулігана. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. Дарэчы, страты, якія панёс банк, яшчэ падлічваюцца, інфармуе прэс-служба МУС.
Высветлілася, што мужчына сем гадоў таму быў асуджаны за незаконны абарот наркатычных сродкаў. Ён нідзе не працуе.
mvd.gov.by
mvd.gov.by