Жыхар Маладзечанскага раёна правёў у замкнёнай кватэры 5 дзён без ежы і вады

Жыхар Маладзечанскага раёна правёў у замкнёнай кватэры 5 дзён без ежы і вады

Пяць дзён без ежы і вады правёў у зачыненай кватэры жыхар Маладзечанскага раёна. Выбрацца яму дапамаглі міліцыянты і ратавальнікі, паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.

Аператыўнікам крымінальнага вышуку паступіла інфармацыя, што 32-гадовы жыхар вёскі Краснае перастаў выходзіць на сувязь. Міліцыянты шукалі яго ў сувязі з расследаваннем крымінальнай справы па крадзяжы маёмасці з кватэры. Мужчына па гэтай справе праходзіць як пацярпелы. 

Яны прыбылі да кватэры мужчыны, але дзверы ім ніхто не адчыніў. У наступны свой візіт яны пачулі з-за дзвярэй мужчынскі голас. 

Гаспадар патлумачыў, што напярэдадні згубіў ключ і не можа выйсці з кватэры. А дзверы звонку выпадкова замкнула яго маці. Мужчына не мог з ёй звязацца, бо не меў пры сабе мабільніка. Пяць дзён ён правёў без ежы і вады, якая была адключаная.

Міліцыянты выклікалі супрацоўнікаў МНС, які дапамаглі мужчыну выбрацца на вуліцу па аварыйнай лесвіцы праз акно другога паверха. 

Паведамляецца, што міліцыянты далі яму папіць і паесці, яго стан нармалізаваўся. Мужчыну своечасова аказалі неабходную дапамогу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі