Жыхарам Херсоншчыны і Запарожчыны абяцаюць спрошчаны прыём у грамадзяне Расіі
Уладзімір Пуцін спрасціў прыём у грамадзянства Расіі для жыхароў Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны. Адпавены ўказ падпісаны 25 траўня, перадаюць расійскія СМІ.
Раней спрошчаныя правілы атрымання расійскага грамадзянства дзейнічалі для жыхароў так званых "ДНР" і “ЛНР”.
У акупацыйнай адміністрацыі Запарожскай вобласці ўжо заявілі, што рыхтуюць інфраструктуру для выдачы жыхарам расійскіх пашпартоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.