Змітра Дашкевіча выпусцілі пасля 25-сутачнага арышту
З цэнтра ізаляцыі вязняў на завулку Акрэсціна сустаршыню міжнароднага аб'яднання " Малады фронт" (Чэхія) вывезлі амаль дадому ўвечары 19 траўня.
Нагадаем, што экс-палітвязень знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам і пасля 20-й павінен знаходзіцца дома.
Міліцыянты затрымалі Дашкевіча ўвечары 24 красавіка. На наступны дзень суддзя Першамайскага суда Юрый Гарбатоўскі прызнаў яго вінаватым у невыкананні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду і супраціве супрацоўнікам міліцыі. Маладафронтаўцу прысудзілі арышт на 25 сутак.
Арышты Дашкевіча і яшчэ трох дзясяткаў грамадскіх актывістаў праваабаронцы назвалі прэвентыўнымі. Улады, на іх думку, гэтымі арыштамі хацелі пазбегнуць магчымых акцый пратэсту падчас чэмпіянату свету па хакеі.
Фота — svaboda.org