ЗША могуць адмовіцца ад візавай латарэі Green Card
ЗША могуць адмовіцца ад візавай латарэі Green Card. Прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп анансаваў законапраект, які зробіць больш жорсткімі правілы для імігрантаў. У дакуменце адзначаецца, што існуючая сістэма састарэла, не адпавядае эканамічным і гуманітарным інтарэсам краіны. ЗША збіраюцца адчыніць дзверы таленавітым людзям з усяго свету (тым, хто валодае англійскай мовай, мае вопыт працы ў бізнесе, на высокааплатных пасадах), а гэта патрабуе зменаў правілаў уезду. Плануецца стварыць сістэму балаў для імігрантаў, своеасаблівае спаборніцтва. Тым, хто набярэ іх найбольш, скарыстаюцца прыярытэтам. Мяркуецца, што гэтыя імігранты змогуць палепшыць амерыканскую эканоміку. Ліміт можа скласці 50 тысяч чалавек на год, інфармуе БЕЛТА.
Візавая латарэя Green Card дзейнічае з 1990 года. Штогод па гэтай праграме від на жыхарства ў Злучаных Штатах атрымліваюць 55 тысяч замежнікаў