Зямля перажыла "Суперлунне"
Менавіта гэтае набліжэнне нашага спадарожніка магло выклікаць цунамі і землятрусы ў Японіі.
У дзень 19 сакавіка Месяц падыйшоў на максімальна блізкую адлегласць ад Зямлі (356,5 тыс. км), апошні раз так блізка Месяц быў у 1992 годзе.
Натуральна, паводле меркавання навукоўцаў, менавіта гэтая прыродная з'ява магла спрычыніць прыродныя катаклізмы ў Японіі, бо ў адзін з апошніх набліжэнняў Месяца здарылася трагічнае цунамі ў Інданэзіі.
Апроч гэтага, у перыяд так званага "суперлуння" назіраўся рост псіхічных растройстваў.
Натуральна, поўня была больш яркая, чым звычайна: нават можна было чытаць!