З'явілася версія, адкуль у мінскага следчага знайшліся на мяжы патроны

У яго машыне Honda CR-V выявілі некалькі дзясяткаў патронаў калібра 9 мм Luger. Удзень 24 верасня Генпракуратура Літвы афіцыйна пацвердзіла асобу затрыманага. 

Разам з Канаплянікам затрымалі і яго жонку. З нагоды іх месцазнаходжання прыходзіць супярэчлівая інфармацыя, адзначае tut.by. У Генпракуратуры Літвы запэўніваюць, што "муж і жонка могуць свабодна перамяшчацца па Вільні, але яны не могуць выехаць за межы Літвы без дакументаў". Паводле іншай інфармацыі, Канаплянікаў трымаюць у розных камерах і допыты праводзяцца асобна. 

Паводле адной з версій, якую перадае tut.by, беларускі чыноўнік быў у свайго літоўскага калегі. У яго, нібыта, ён атрымаў у падарунак патроны, "каб пастраляць пасля лазні па бляшанках". У Літве купіць патроны свабодна можа ўладальнік зброі, які мае ліцэнзію і пастаянна пражывае ў краіне. Але пры іх куплі фіксуецца марка завода і партыя ў спецыяльным часопісе. Не выключана, што патроны ў машыне Канапляніка маглі быць ад літоўскага прыяцеля. 

Тым часам беларускі следчы запэўнівае, што нічога не ведае пра паходжанне боепрыпасаў. 

За кантрабанду патронаў грамадзяніну Беларусі пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў. 

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі