З'явілася відэа, як стыхія абрынулася на Шаркаўшчыну
Пасля 16-й гадзіны ў панядзелак, 11 ліпеня, моцны вецер абрынуўся на пасёлак Шаркаўшчына ў Віцебскай вобласці. Былі пашкоджаныя дахі двух дзясяткаў дамоў. На адным з відэа можна пабачыць нешта, падобнае на смерч. Па ўсёй Віцебскай вобласці абвешчанае штармавое папярэджанне.