З'явіўся зварот прадстаўнікоў дэмсіл да беларусаў пра "бязвыбары-2025"

Пратэсты 2020-га ў Мінску

Пратэсты 2020-га ў Мінску / Reuters

З'явіўся зварот прадстаўнікоў дэмакратычных сіл да беларусаў пра "бязвыбары-2025". У відэароліку палітыкі, культурныя і грамадскія дзеячы разважаюць пра тое, як можна пераадолець любыя выпрабаванні.

"Мы ведаем, што сумленныя выбары будуць магчымыя толькі тады, калі ў краіну вернуцца незалежныя СМІ, кажуць яны. — Калі людзі, якіх несправядліва асудзілі за палітычныя погляды, выйдуць на волю. Калі ва ўсіх будуць роўныя магчымасці для ўдзелу ў выбарах, калі нашыя галасы палічаць сумленна".

Яшчэ ў кастрычніку дэмсілы прынялі заяву пра "бязвыбары" прэзідэнта 2025 года ў Беларусі. У ёй агучаныя патрабаванні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Выбары ў атмасферы страху, рэпрэсій не могуць быць справядлівымі, заявіў Еўрапарламент.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі