73-гадовы ізраільскі спартсмен стаў найстарэйшым у свеце футбалістам

73-гадовы ізраільскі спартсмен стаў найстарэйшым у свеце футбалістам

73-гадовы ізраільскі спартсмен Ісаак Хайік трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса як найстарэйшы ў свеце футбаліст. У пятніцу ўвечары галкіпер клуба “Іроні Ор-Іехуда” выйшаў на поле і правеў там усе 90 хвілінаў сустрэчы.

Адразу пасля завяршэння матча яму ўручылі сертыфікат Кнігі рэкордаў Гінэса. Нягледзячы на такі сталы ўзрост, Хайік гатовы і надалей гуляць за прафесійныя клубы. На наступным тыдні яму ўжо споўніцца 74 гады, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Клуб “Іроні Ор-Іехуда” выступае ў Лізе Бет — чацвёртым па сіле дывізіёне Ізраіля. Сустрэча ў пятніцу скончылася для каманды Хайіка няўдачай: яна саступіла 1:5. Аднак заўзятары кажуць, што праблема не ў галкіперы, які цягам гульні зрабіў некалькі добрых “сэйваў”.

Папярэдні рэкорд узроставасці паставіў уругвайскі футбаліст Рабэрта Кармонэ, які выходзіў на поле ў 53 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі