Адэль не змагла выканаць песню Джорджа Майкла (відэа)
Спявачка Адэль вылаялася падчас адкрыцця Грэмі-2017. Яна адкрывала цырымонію песняй Hello, а потым заспявала кавер на песню Джорджа Майкла "Fast love". Адэль выпадкова заспявала нецэнзурную версію тэксту песні "all this bulls**t conversation". Пасля гэтага яна спынілася. Яна была вельмі засмучаная, што сапсавала трыб’ют песні і, відаць, прашаптала "f***" перад тым як сказаць натоўпу:
"Я не магу зрабіць гэта зноў, не пасля таго, што здарылася летась, я не магу гэта сапсаваць дзеля яго. Я прашу прабачэння за лаянку, мне вельмі шкада, Кен (Кен Эрліх, прадзюсар Грэмі — Еўрарадыё). Я пачну зноў, я прашу прабачэння, я выбачаюся за лаянку".
Натоўп падтрымаў Адэль воплескамі. Нехта крыкнуў: "У цябе атрымаецца!". Адэль працягнула спяваць, але яна была яўна засмучаная і ў слязах.