Адкрыты гей Піт Буціджыч выйшаў з прэзідэнцкай гонкі ў ЗША
38-гадовы мэр горада Саўт-Бенд (штат Індыяна), дэмакрат і адкрыты гей Піт Буціджыч выйшаў з прэзідэнцкай гонкі ў ЗША. Прычыну такога "цяжкага рашэння" палітык не патлумачыў, але гэта здарылася пасля унутрыпартыйных праймерыз у Паўднёвай Караліне, дзе ён набраў 8,2%. Буціджыч заявіў, што "адыходзіць у бок" і дапаможа аб'яднаць партыю і краіну, паведамляе New York Times.
Еўрарадыё распавядала пра Піта Буціджыча, "цёмнага коніка прэзідэнцкай гонкі". Ён нечакана перамог на першых унупартыйных выбарах у Аёве. На наступных праймерыз яго вынікі ўжо былі горшыя.
"Піт Бутыджыч сышоў, — піша ў Twitter прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. — Цяпер усе яго галасы... атрымае сонны Джо Байдэн".
Pete Buttigieg is OUT. All of his SuperTuesday votes will go to Sleepy Joe Biden. Great timing. This is the REAL beginning of the Dems taking Bernie out of play - NO NOMINATION, AGAIN!
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) March 1, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.