Адразу тры беларусы трапілі ў папярэдні спіс драфта НХЛ

Беларусы могуць трапіць у НХЛ

Беларусы могуць трапіць у НХЛ / belarushockey.com

У папярэдні драфтавы рэйтынг НХЛ уключаюцца ўсе даступныя хакеісты з Лігі Еўропы і Паўночнай Амерыкі, якія, на думку скаўтаў, заслугоўваюць быць названымі на найбліжэйшым драфце НХЛ, які пройдзе ў чэрвені 2025 года.

Гэта не азначае, што кожны з гэтых гульцоў будзе выстаўляць сваю кандыдатуру: ацэньваюцца толькі іх навыкі і ўменні на лёдзе.

Гэтым разам у пераддрафтавы рэйтынг трапілі тры беларусы. Гэта форвард Яраслаў Брызгалаў, брамнік Арсень Радзькоў і яшчэ адзін нападнік Юрый Румо. Першы выступае ў паўночнаамерыканскай мінорнай лізе USHL за "Дэ-Мойн", двое іншых гуляюць у Расіі ў МХЛ за "Цюменскі рэгіён" і "Чырвоную Армію" адпаведна.

Згодна з пронозам, Брызгалаў мае шанцы быць абраным у 4-5 раўндах, а астатнія беларусы у 6-7-м.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі