Агенцтва Moody’s дало негатыўны прагноз развіцця беларускіх банкаў

Рэйтынгавае агенцтва Moody’s дало негатыўны прагноз развіцця банкаўскай сістэмы Беларусі. Такая ацэнка захоўваецца з 2009 года, піша Interfax.ru. Паводле справаздачы экспертаў агенцтва, прагноз адлюстроўвае далейшае пагаршэнне якасці актываў і дастатковасці капіталу, нізкі ўзровень валютнай ліквіднасці пры высокім узроўні дэпазітаў у валюце і пагаршэнне рэнтабельнасці. Таксама аналітыкі Moody’s улічвалі абмежаваную здольнасць урада падтрымліваць банкі.

Сёлета сітуацыя ў банкаўскай сферы пагоршыцца яшчэ больш з-за эканамічнага спаду ў Расіі, а таксама запавольванне росту гаспадаркі ўнутры краіны і нядаўняй дэвальвацыі беларускага рубля. Многія карпаратыўныя заёмшчыкі цяпер не могуць абслугоўваць свае крэдыты.

Апроч таго, у справаздачы сказана, што беларускія банкі не маюць дастатковых ліквідных валютных актываў, каб пакрыць свае буйныя валютныя дэпазіты.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі