Актывісты: Расія разбамбіла горад у Сірыі, ёсць дзясяткі забітых (фота)

Актывісты: Расія разбамбіла горад у Сірыі, ёсць дзясяткі забітых (фота)

Па сірыйскім горадзе Ідліб быў нанесены шэраг авіяўдараў. Мяркуецца, што зрабіла гэта расійская авіяцыя. Мясцовыя актывісты паведамляюць, што ўдары былі нанесеныя па мясцовым рынку, жылых дамах і адміністрацыйных будынках. У выніку авіяналёту, як перадае BBC, загінулі па меншай меры 43 чалавекі. Сярод параненых нямала дзяцей.

Расійскі бок пакуль не пацвердзіў, што бамбіў гэтую мясцовасць. Расія заяўляе, што наносіць удары толькі па пазіцыях "тэрарыстаў" — перш за ўсё, па джыхадзістах з экстрэмісцкай групоўкі "Ісламская дзяржава". Аднак апазіцыйныя Башару Асаду сілы заяўляюць, што расійскія авіяўдары пераважна прыпадаюць на паўстанцкія групоўкі, якія падтрымлівае Захад.

У прыватнасці, горад Ідліб на пачатку 2015 года заняла кааліцыя антыўрадавых мяцежнікаў-ісламістаў. Далейшае іх прасоўванне на гэтых тэрыторыях стала б пагрозай для бліжэйшага прыбярэжнага рэгіёну, які з'яўляецца апорай прыхільнікаў прэзідэнта Башара Асада.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі