"Аператыўная паўза" заканчваецца. Расія вяртаецца да наземнай вайны ва Украіне
"Аператыўная паўза", якую, са словаў Уладзіміра Пуціна, узялі расійскія войскі, заканчваецца. Расія вяртаецца да актыўнай наземнай вайны ва Украіне.
Раніцай 16 ліпеня міністр абароны РФ Сяргей Шойгу загадаў нарасціць дзеянні расійскіх войскаў "на ўсіх аперацыйных напрамках". Асноўнай мэтай расіян будзе дальнабойная артылерыя Украіны — каб "выключыць удары" па захопленых Данецкай і Луганскай абласцях.
Апошнімі днямі расійскія войскі амаль не вялі актыўных баявых дзеянняў на зямлі. Але не спынялі абстрэлы ўкраінскіх гарадоў ракетамі. Уночы на 16 ліпеня былі абстраляныя Адэса, Днепр, Мікалаеў, Нікопаль і Чугуеў (мястэчка ў Харкаўскай вобласці).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.