Атамная штука за 20 млрд еўра і новыя рэкорды — #ІхНоравы

Як пераканаць сусветную супольнасць у неабходнасці выратаваць плесню камамбер?

Як пераканаць сусветную супольнасць у неабходнасці выратаваць плесню камамбер? / @rubanau_collage

Пакуль каманда Дональда Трампа спрабуе змагацца з Тэйлар Свіфт як з галоўнай (на іх думку) пагрозай пераабранню экс-прэзідэнта, тая ставіць новы гістарычны рэкорд. А парыжане тым часам імкнуцца ачысціць свой горад ад машын. Гэта і не толькі — у аглядзе цікавых міжнародных навін за дзень.

Тэйлар абышла Сінатру

На прэміі "Грэмі" сёлета галоўнымі трыумфатарамі — дакладней, трыумфатаркамі — былі жанчыны. Але асабліва вылучылася Тэйлар Свіфт. Самая папулярная на сёння артыстка ўвайшла ў гісторыю — яна атрымала чацвёртую ў кар'еры ўзнагароду "Альбом года".

Цяпер Свіфт абыходзіць Фрэнка Сінатру і Стыві Уандэра — у іх было па тры такія ўзнагароды. І гэта за ўсю кар'еру. 34-гадовая Тэйлар Свіфт пры жаданні можа падвоіць гэты рэкорд — у гэтым ужо не сумняваюцца не толькі яе фанаты, але і музычныя крытыкі.

Тейлор Свифт на Грэмми
Тэйлар Свіфт на "Грэмі" / THE RECORDING ACADEMY

Парыж змагаецца з машынамі

Парыжане прагаласавалі на рэферэндуме за трохразовае павелічэнне кошту паркоўкі ў горадзе. Пакуль толькі для ўседарожнікаў, але гэта першы крок.

Так жыхары Парыжа спрабуюць знізіць аб'ём шкодных выкідаў і палепшыць паветра ў горадзе. Прапанова была падтрыманая 54,6% тых, хто галасаваў. Праўда, яўка была зусім невялікай: 5,7%.

Новыя тарыфы на паркоўку для ўседарожнікаў могуць уступіць у сілу ўжо ў пачатку верасня. Тады пакінуць такія аўто кіроўцам будзе каштаваць 18 еўра за гадзіну ў цэнтры горада і 12 еўра — у іншых раёнах.

Камамбер пад пагрозай

Пакуль у Францыі занепакоеныя якасцю паветра, за генетычнай разнастайнасцю плесні Penicillium camemberti няма каму сачыць. І гэта можа стаць вялікай праблемай, а для Францыі — амаль нацыянальным горам. Бо менавіта гэты від грыбоў неабходны для вытворчасці сыру камамбер. І ён пад пагрозай.

Камамбер под угрозой исчезновения

Рэч у тым, што гэтыя грыбы надавалі сыру шэрае, зялёнае ці нават аранжавае адценне, але харчовая прамысловасць хацела толькі белае — гэта прываблівала больш пакупнікоў. А "альбіносы", якія цяпер такія папулярныя, не могуць размнажацца з іншымі штамамі. У выніку назапашваецца мноства праблем, сутнасць якіх — мы можам застацца без гэтага віду зусім. І плесні, і сыру.

Дарэчы, такая ж праблема стаіць і перад сырам ракфор.

Еўропа пабудуе атамную штуку за 20 млрд еўра

Еўрапейская арганізацыя па фізічных даследаваннях ЦЭРН, найбольш вядомая Вялікім адронным калайдарам, вырашыла пабудаваць атамную ўстаноўку за 20 мільярдаў еўра. Выключна ў навуковых мэтах.

Фактычна гэта будзе нешта ў духу калайдара, але нашмат большае. Мяркуецца, што даўжыня ўстаноўкі складзе ад 90 да 110 кіламетраў, у ёй навукоўцы будуць ажыццяўляць сутыканне субатамных часціц разам з максімальнай энергіяй 100 тэраэлектронвольт — гэта ў сем разоў больш, чым дазваляе наяўны калайдар.

Атомная штуковина за 20 млрд евро и новые рекорды Тейлор Свифт — #ИхНравы
Унутры штукі мае адбывацца нешта такое

Навошта гэта ўсё? Так навукоўцы спадзяюцца адкрыць таямніцы Сусвету. Пасля адкрыцця базону Хігса прыкметных прарываў калайдар здзейсніць не дазволіў. Таму фізікі хочуць устаноўку яшчэ больш магутную.

Падпішыцеся на нас у Google News, каб заўсёды быць у курсе актуальных падзей

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі