Атрад спецназа ўнутраных войскаў з'явіўся і ў Віцебску
Спецназаўцы на трэніроўцы
Атрад спецназа ўнутраных войскаў з'явіўся і ў Віцебску. Ён атрымаў назву "Віцязь". Яго афіцыйнай прэзентацыі яшчэ не было, піша @hajun_by.
Гэта 13-е такое падраздзяленне, створанае ў Беларусі за апошнія гады. У Віцебскай вобласці яго стварылі ў апошнюю чаргу — базе 7-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады (в/ч 5524).
Атрады спецназа — "дзецішча" намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова. Яны ствараюцца з 2022-га. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі палічыў, што розных спецпадраздзяленняў замала. Новыя "спецназы" ўжо ўдзельнічаюць у рэпрэсіях — затрымліваюць беларусаў за іх палітычныя погляды. У навучанні згаданых атрадаў удзельнічалі і, відаць, працягваюць удзельнічаць былыя расійскія найміты-"вагнераўцы". Карпянкоў кажа пра іх, як пра "інструктараў, якія валодаюць баявым вопытам".
12-ы атрад спецназа — "Гром" — у красавіку быў сфармаваны ў Магілёве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.