Аварыя на мінскай ЦЭЦ-3 — прарвала экранны трубаправод

Аварыя на мінскай ЦЭЦ-3 — прарвала экранны трубаправод

На мінскай ЦЭЦ-3 ўначы 9 кастрычніка ў 01:25 адбылася аварыя — прарвала экранны трубаправод энергетычнага катла №7, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МНС.

У выніку аварыі была спыненая падача пары на два заводы — Мінскі малаказавод №1 (вуліца Солтыса, 185) і піўзавод "Крыніца" (вуліца Радыяльная, 52). 

Ратавальнікі запэўніваюць, што на прадпрыемствах ёсць складскі запас гатовай прадукцыі для насельніцтва.

Плануецца аднавіць падачу пары сёння да 17:00. 

Меркаванай прычынай інцыдэнту называюць знос экраннага трубаправода катла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі