Банкам забаранілі ствараць статутны капітал у доларах

Нацбанк Беларусі вырашыў усталяваць з 1 студзеня 2016 года мінімальны памер статутнага фонду банкаў, якія будуць стварацца (у тым ліку ў выніку рэарганізацыі) на ўзроўні 450 млрд рублёў. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацбанка №380 ад 23 чэрвеня. Як адзначае рэгулятар, дадзены пераход на беларускія рублі без прывязкі да еўра ці іншай замежнай валюты праводзіцца ў межах мераў па дэдаларызацыі беларускай эканомікі, перадае telegraf.by.

Рашэнне ўзгоднена з кіраўніком дзяржавы, падтрымана ўрадам і банкаўскай супольнасцю, паведамілі ў Нацбанку.

Дзеючым банкам даводзіць памер статутнага фонду да таго, які ўводзіць цяпер рэгулятар не трэба, бо для іх функцыі ацэнкі памеру ўласнай маёмасці, што забяспечвае ўстойлівасць функцыянавання, выконвае нарматыўны капітал, паведамляюць ў Нацбанку.

Фота: abs.mogu.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі