Банкі адкрыюць падатковай крэдытныя гісторыі беларусаў
А таксама інфармацыю пра набытую валюту.
Беларускія банкі будуць падаваць у падатковыя органы звесткі ад выдадзеных фізічным асобам крэдытах і праданай валюце. Такое правіла зацверджанае сумеснай пастановай Міністэрства падаткаў і зборай і праўлення Нацыянальнага банка ад 29 красавіка. Сёння пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і такім чынам набывае моц.
Згодна з дакументам, з’явіўся пералік звестак, якія складаюць банкаўскую таямніцу фізічных асобаў і якія банкі і небанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыя будуць падаваць падатковым органам на падставе пагаднення, заключанага з Міністэрствам падаткаў і збораў.
Такім чынам, у пералік гэтых звестак трапілі звесткі з крэдытнай гісторыі кліентаў банка, а таксама інфармацыя пра набытую грамадзянамі валюту і плацёжных дакументах у замежнай валюце за беларускія рублі, паведамляе БелаПАН.