Барак Абама вяртаецца ў вялікую палітыку

Барак Абама вяртаецца ў вялікую палітыку

44-ы (цяпер ужо экс-)прэзідэнт ЗША Барак Абама вяртаецца ў вялікую палітыку. Чакаецца, што ўпершыню за працяглы час ён дазволіць сабе ўступіць у публічную канфрантацыю са сваім пераемнікам у Белым доме — Дональдам Трампам.

Паведамляецца, што 56-гадовы Абама плануе прыняць удзел у акцыях у Нью-Джэрсі і Вірджыніі, каб падтрымаць кандыдатаў на пасады губернатара ад Дэмакратычнай партыі. Што менавіта будзе казаць былы прэзідэнт — невядома.

Адразу пасля спынення паўнамоцтваў Барак Абама разам з жонкай з'ехаў у адпачынак. Ужо амаль год ён не даваў інтэрв'ю. Эксперты мяркуюць, што экс-прэзідэнт можа выкарыстаць мітынгі ў Нью-Джэрсі і Вірджыніі, каб раскрытыкаваць Трампа.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі