Алег Конанаў стаў галоўным трэнерам маскоўскага "Спартака"
Футбольны спецыяліст Алег Конанаў стаў галоўным трэнерам маскоўскага "Спартака". Пагадненне разлічанае да канца наступнага сезону "з магчымасцю перагляду ўмоваў па выніках цяперашняга". Такое рашэнне прыняў Савет дырэктароў клуба. Рауль Рыянча, які выконваў абавязкі галоўнага трэнера, развітваецца са "Спартаком".
У бягучым сезоне 52-гадовы Конанаў працаваў з тульскім "Арсеналам" і кантракт быў скасаваны датэрмінова. Раней у Расіі ён быў галоўным трэнерам "Краснадара" і "Ахмата", ва Украіне — "Карпатаў" і "Севастопаля", у Малдове — "Шэрыфа", у Беларусі — мінскіх "Тарпеда" і "Лакаматыва". У сезоне 2014/2015 гадоў Алег Конанаў прызнаваўся лепшым трэнерам расійскай Прэм'ер-лігі (тады ён трэніраваў "Краснадар"). У бягучым сезоне перад "Спартаком" стаіць задача патраплення ў Лігу чэмпіёнаў і перамога ў Кубку Расіі.
У Беларусі СМІ называлі трэнера беларускім спецыялістам. А вось сайт ФК "Спартак" называе Алега Конанава "расійскім спецыялістам", хаця і прызнае, што "выхаванец курскага футбола правёў большую частку кар'еры гульца ў Беларусі" і "там жа ён пачынаў сваю трэнерскую дзейнасць". Сам Конанаў пасля прызначэння падкрэсліў, што ён паважае Беларусь, але з'яўляецца расійскім трэнерам.
Як вядома, у Расіі паспяхова працуе беларускі футбольны спецыяліст Віктар Ганчарэнка, які трэніруе ЦСКА.
Новый главный тренер красно-белых рассказал нашей пресс-службе, почему он восхищался «Спартаком» прошлого и каким видит идеальный #Спартак будущего.
— FC Spartak Moscow (@fcsm_official) 12 ноября 2018 г.
Интервью: https://t.co/f8sgCdzyRY pic.twitter.com/EbyjzaoYb2