Беларускі плывец Бокій паставіў сусветны рэкорд і выйграў золата Паралімпіяды

Беларускі плывец Бокій паставіў сусветны рэкорд і выйграў золата Паралімпіяды

Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў залаты медаль на Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра. Ён паказаў час 53,85 секунды на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем і такім чынам паставіў сусветны рэкорд.

22-гадовы спартсмен стаў шасціразовым чэмпіёнам Паралімпіяд. У Лондане ён заваяваў 5 залатых і адну сярэбраную ўзнагароду.

Серабро на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем дасталася ўзбекскаму спартсмену Кірылу Панкову, бронза — у яшчэ аднаго прадстаўніка гэтай краіны Музафара Турсунхаджаева.

Беларуска Аляксандра Свадкоўская выступала ў фінале спаборніцтваў на дыстанцыі 100 метраў брасам у катэгорыі SB9 і заняла там 8-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі