Беларусы змогуць праверыць сапраўднасць банкнот у банках па заявах
Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з серады, 1 ліпеня.
Беларускія банкі з сённяшняга дня змогуць па заявах грамадзян правяраць сапраўднасць банкнотаў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.
Нагодай для прыняцця такога рашэння праўленнем Нацбанка сталі шматлікія звароты грамадзян з просьбай увесці такія паслугі. Па заявах фізічных асобаў банкі змогуць правяраць як беларускія рублі, так і валюту. Заява пішацца ў адвольнай форме. Грамадзянін павінен паказаць дакумент, які сведчыць асобу, і ўнесці ў касу банка плату за паслугу.
Варта адзначыць, што банк не выдае дакумент, які пацвярджае сапраўднасць банкнот, а толькі даведку, якая пацвярджае сам факт праверкі і аплаты за паслугу.
Фота: АР