Без святла застаюцца больш за 650 населеных пунктаў

Без святла застаюцца больш за 650 населеных пунктаў

Як паведамляе прэс-служба МНС са спасылкай на "Белэнерга", у Беларусі адбываюцца адключэння электраэнергіі. Большасць адключэнняў — у населеных пунктах, дзе пражывае менш за 50 чалавек.

Па звестках ратавальнікаў, на 13-ю гадзіну без электразабеспячэння заставаўся 651 населены пункт у Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Як паведамляе тэлерадыёкампанія "Магілёў", цыклон "Даніэла" пакінуў без электрычнасці такія гарады, як Кіраўск і Клічаў. Прычынай стаў лёд на электрадратах. У некаторых выпадках драты рваліся пад дрэвамі, якія падалі на іх пад вялікім аб'ёмам снегу.

У Мінску ў некалькіх месцах былі перашкоды руху грамадскага транспарту, вядзецца пастаянны маніторынг абстаноўкі.

Камунальнікі сталіцы паведамілі, што прыбіраць снег выйшлі 4770 дворнікаў і 275 машын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі