Blur прэзентавалі новы відэасінгл — "Замнога нас" (слухаць)
Гэта другі рэліз пасля песні "Go Out", які папярэднічае выхаду новага альбома каманды.
Blur прадставілі другі сінгл пад назвай "There Are Too Many Of Us" ("Замнога нас"), які папярэднічае выхаду будучага паўнафарматніка. Раней музыкі ўжо прадставілі песню "Go Out" з яго. Плануецца, што альбом пад назвай "The Magic Whip" убачыць свет 27 красавіка. У яго ўвойдуць 12 кампазіцый, большая частка з якіх была запісаная падчас пяцідзённай студыйнай сесіі ў Ганконгу вясной 2013-га года.
Дэйман Элбарн ахарактарызаваў саўнд пласцінкі як "урбаністычны" і нават правёў паралелі з "берлінскім" перыядам Боўі. А басіст каманды Алекс Джэймс называе працу адным з лепшых запісаў за ўсю кар'еру Blur. "The Magic Whip" стане першай працай Blur за 16 гадоў, запісанай у арыгінальным складзе з гітарыстам Грэмам Коксанам, які сышоў з гурта перад запісам альбома "Think Tank" у 2003 годзе.
Што тычыцца канцэртнай падтрымкі рэліза, то пакуль вядома, што гурт збіраецца адыграць вялікі канцэрт у лонданскім Гайд-парку чэрвені гэтага года ў межах фестывалю British Summer Time, а пасля праехацца з шэрагам шоў па Брытаніі.
Фота: stereoboard.com.