Дэйман Элбарн працуе над сваім першым сольнікам (трэйлер)
Сапрадзюсарам пласцінкі, якая выйдзе ў 2014 годзе, стане Рычард Расел — кіраўнік лэйбла XL Recordings.
Уласна, на ім і з'явіцца пакуль безназоўны дыск.
Дарэчы, на рахунку лідара Blur і Gorillaz ёсць адзін рэліз, падпісаны пашпартным імем. Падвойны EP "Democrazy" датуецца 2003 годам і лічыцца адной з галоўных няўдач музыкі. Магчыма, менавіта таму Элбарн і не спяшаўся ўсе гэтыя гады з сольнай пласцінкай.
"Запіс сольніка можа ператварыцца ў кашмар, таму я падумаў, што калі і рабіць альбом пад сваім імем, прадзюсаваць яго мусіць нехта іншы", — кажа Дэйман у інтэрв'ю Rolling Stone. Там жа музыка распавёў, што пласцінка будзе выкананая ў стылістыцы фолк-соўла.
Паводле zvuki.ru
Фота: musicforsmartgirls.blogspot.com