Blur заняліся продажам сервізаў і кепак (фота)

Замест новага, абяцанага альбома, гурт Blur пакуль радуюць фэнаў імяннымі таварамі. Так, у афіцыйнай онлайн-краме гурта пачаўся продаж калекцыі мерчындайзінга, які апроч банальных торбаў і цішотак, уключае чайны сервіз, упрыгожаны лога гурта, ваўняную кепку і падстаўкі для піва.

У наступным годзе каманда Дэймана Элбарна збіраецца выпусціць новую пласцінку. Таксама лідар гурта нядаўна анансаваў выхад свайго сольнага альбома.

Паводле www.apelzin.ru

Фота: www.metro951.com, www.apelzin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі