Боты атакавалі Instagram-акаўнты Святланы Ціханоўскай і праекта "Палітвязынка"

Праекту "Палітвязынка" прыйшлося на час закрыць доступ да старонкі, ілюстрацыйнае фота

Праекту "Палітвязынка" прыйшлося на час закрыць доступ да старонкі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Акаўнты ў Instagram Святланы Ціханоўскай і праекта "Палітвязынка", які займаецца дапамогай жанчынам-палітвязням, атакавалі боты. На старонкі пасыпаліся скаргі, пра гэта ў сваіх сацсетках расказала лідэр беларускіх дэмсіл.

"Рэжым палічыў, што, задушыўшы свабоду слова ў Беларусі, ён зможа і ў сетцы "забаніць" галасы людзей, хто з ім не згодны. Што ж, давайце паставім яму "лайк" за такую ідэю пад кожным пастом у маім акаўнце і акаўнце тых , каго зараз атакуюць", — адрэагавала на атаку Святлана Ціханоўская.

Куратары "Палітвязынкі" журналістка Яўгенія Долгая і мастачка Ганна Татур паведамілі, што з-за масавых скаргаў ім давялося на час зрабіць старонку праекта закрытай. "Мы атрымалі амаль 200 скарг. Гэта згубна для нашага профілю", — напісалі куратары ініцыятывы.

Нагадаем, напярэдадні магутную кібератаку перажыў сайт Фонду салідарнасці BySOL. Паводле слоў сузаснавальніка арганізацыі Андрэя Стрыжака, атака "праводзілася на высокім тэхнічным узроўні і новымі метадамі", але была паспяхова адбіта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі