Брытанец Сэм Сміт атрымаў чатыры статуэткі Грэмі

Штогадовая цырымонія ўзнагароджання прэміяй Грэмі прайшла ў амерыканскім Лос-Анджэлесе. У намінацыі “Найлепшы запіс году” перамог 22-гадовы брытанец Сэм Сміт з кампазіцыяй “Stay With Me”. Сміт таксама атрымаў статуэткі Грэмі ў намінацыях “Найлепшая песня года”, “Найлепшы новы выканаўца” і “Найлепшы вакальны альбом і стылі поп”.

Прэміі ў намінацыі рок дасталіся Джэку Уайту, Tenacious D, Хэйлі Уільямс і Тэйлару Ёрку, а таксама Беку. Джэк Уайт з песняй Lazaretto атрымаў статуэтку Грэмі за найлепшае выкананне песні ў стылі рок.

Парадыйны гурт Tenacious D уганараваны ў намінацыі “хэві-метал” за кавер-версію песні Роні Джэймса Дыё The Last In Line.

Найлепшымі аўтарамі былі прызнаныя Хэйлі Уільямс і Тэйлар Ёрк з гурта Paramore за песню Ain’t It Fun.

Найлепшым рок-альбомам прызнаны Morning Phase Бека, інфармуюць замежныя СМІ.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі