Будаўніцтва АЭС у Вялікабрытаніі адкладваецца
Брытанскія ўлады адклалі да восені прыняцце канчатковага рашэння аб будаўніцтве АЭС "Хінклі Пойнт" у графстве Сомерсэт, паведамляе ВВС. Гэта можа быць першая новая атамная электрастанцыя ў краіне за 20 апошніх гадоў.
Раней рада дырэктараў французскай энергетычнай кампаніі EDF, якая павінна прафінансаваць вялікую частку будаўніцтва АЭС коштам 18 млрд фунтаў (23,7 млрд долараў), зацвердзіла праект станцыі.
Падпісанне кантрактаў было запланавана на пятніцу, аднак міністр бізнесу, энергетыкі і прамысловасці Брытаніі Грэг Кларк заявіў, што ўрад "старанна узважыць усе за і супраць", перш чым падтрымаць праект.
Паведамляецца, што пасля заявы Кларка кіраўнік EDF Венсан дэ Рывас адмяніў сваю паездку ў Брытанію.