Былая салістка “Ленінграда” Аліса Вокс выпусціла новы кліп (відэа)
Былая салістка групоўкі “Ленінград” Аліса Вокс апублікавала кліп на песню “Трымай” у сваім выканні. Гэтая кампазіцыя кардынальна адрозніваецца ад той музыкі, якую спявачка выконвала ў складзе калектыву Сяргея Шнурава. Новая песня напісаная ў танцавальным дыска-стылі і Аліса Вокс не дэманструе тут усіх сваіх вакальных магчымасцяў.
Песня “Трымай” увойдзе ў новы альбом спявачкі, прэзентацыя якога павінна адбыцца сёлета 30 чэрвеня, у яе дзень народзінаў.
Нагадаем, што меней за месяц таму Аліса Вокс заявіла, што пакідае гурт “Ленінград” і падзякавала Сяргею Шнураву за супрацоўніцтва. Той у сваю чаргу заявіў, што Вокс выгналі з калектыву.
Сяргей Шнураў паспеў пракаментаваць новы кліп былой салісткі ў твітары.