Чаму праз 20 гадоў свет зноў захапіла хваля “пакемонаманіі”
Сярод карыстальнікаў мабільных дадаткаў ва ўсім свеце імкліва набірае папулярнасць гульня Pokemon GO. Яна заснаваная на папулярным у 90-х анімэ-серыяле.
Геймплэй наступны: дадатак паведамляе, што дзесьці побач знойдзены пакемон, гулец, спыніўшыся перад ім, наводзіць на яго камеру і кідае віртуальны пакебол. Злоўленых пакемонаў трэніруюць і выстаўляюць супраць пакемонаў іншых гульцоў. Гульнявы працэс цалкам прывязаны да карты. У працэсе гульні трэба апынацца ў розныя лакацыях.
Пасля запуску ў ЗША шостага ліпеня гульня менш чым за суткі ўзначаліла чарты бясплатных і самых касавых прыладаў у App Store. Папулярная яна і на Android: у ЗША гульню ўжо усталяваў кожны 20-ы ўладальнік смартфона з аператыўнай сістэмай ад Google. Акцыі кампаніі Nintendo, якой належыць гульня, на мінулым тыдні выраслі на 22% і працягваюць расці. За пяць дзён кошт кампаніі вырас на 7,5 млрд долараў.
Тым не менш аглядальнікі гульнявых сайтаў скептычныя: гульнявыя механікі пакуль прымітыўныя, а бітвы сумныя. Хутчэй за ўсё, поспехам гульня абавязаная выкарыстанню рэдкай пакуль у гульнях дапоўненай рэальнасці.
У першыя дні пасля амерыканскага дэбюту Pokemon GO сутыкнулася з масай праблем: недаступносць сервераў і выяўлены баг, які даваў праграме поўны доступ да любых дадзеных карыстальніка ў акаўнце Google.
Гульню пачалі выкарыстоўваць злачынцы. Паліцыя Місуры затрымала чацвярых падазраваных у серыі узброеных рабаванняў. Мяркуецца, што яны размяшчалі на гульнявой мапе спецыяльны прадмет, які “прывабліваў” пакемонаў, а значыць, і гульцоў, якія адразу выпраўляліся на паляванне ў нялюдныя месцы. У выніку ахвярамі рабаўнікоў сталі 11 тынэйджараў.
Да ўсяго, інтэрнэт поўніцца гісторыямі пра людзей, якія ад прыхільнасці да гульні ўмудрыліся ўрэзацца ў слуп, зваліцца на няроўным месцы і нават пазбавіцца працы.
19-гадовая дзяўчына выйшла да ракі злавіць рэдкага "воднага" пакемона, але замест віртуальнага звярка знайшла цалкам рэальнага нябожчыка.
Крытыкуюць распрацоўшчыкаў і за тое, што яны дапусцілі размяшчэнне віртуальных гульнявых пляцовак у храмах і на могілках. Карыстальнікі пачалі ўсё часцей знаходзіць пакемонаў у самых нечаканых месцах, да прыкладу, у музеі Халакосту ў Вашынгтоне.
"Гуляць у Pokemon GO ў музеі, які з'яўляецца мемарыялам ахвярам нацызму, недапушчальна",— цытуе CNN словы дырэктара па сувязях з грамадскасцю музея Халакосту Эндру Холінгера.
Пакемонаў таксама паспелі “пабачыць” у музеі Асвенцыма у Польшчы, у музеі Халакосту ў Лос-Анджэлесе, ля Нацыянальнага мемарыяла і музея 11 верасня ў Нью-Ёрку, на мемарыяле ветэранаў В’етнама ў Вашынгтоне.
Калі Nintendo абновіць свае серверы, дазволіўшы ўдзельнічаць у паляванні на монстраў гульцам з усяго свету, незразумела. Пасля ЗША і Новай Зеландыі гульня дабралася да Еўропы. Першай краінай Старога свету, дзе гульня даступная ўсім уладальнікам iPhone і Android-смартфонаў, стала Германія. The Wall Street Journal піша, спасылаючыся на свае крыніцы, што гульня стане даступнай у большасці краін Азіі і Еўропы "цягам некалькіх дзён".