Чарговае здарэнне з аўтобусам МАЗ у Санкт-Пецярбургу: загінуў лось
Пад МАЗам загінуў лось
Чарговае здарэнне з аўтобусам МАЗ у Санкт-Пецярбургу. Уначы 27 траўня на Кіеўскай шашы ён збіў лася, жывёла загінула, піша "Фонтанка".
У момант сутыкнення з ласём у аўтобусе не было пасажыраў. Ці пацярпеў кіроўца, пакуль невядома.
Дагэтуль здарэнні з МАЗамі ў Сакт-Пецярбургу былі звязаныя ў асноўным з іх узгараннямі падчас руху (аўтобусы гараць і ў Беларусі). Праз заходнія санкцыі на вытворчасці замежныя камплектуючыя замянілі "аналагічнымі", але яны аказаліся зусім не аналагічнымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.