Часопіс Glamour назваў лідара U-2 Бона жанчынай года

Часопіс Glamour назваў лідара U-2 Бона жанчынай года

Упершыню за 36 гадоў часопіс Glamour уключыў мужчыну ў свой рэйтынг "Жанчыны года". Гэтым чалавекам стаў Бона — лідар рок-гурта U-2. Паводле тлумачэнняў рэдакцыі, Бона трапіў у рэйтынг за актыўны ўдзел у кампаніях у абарону правоў жанчын.

Галоўны рэдактар ​​Glamour Сіндзі Лейв заявіла, што рэдакцыя доўга вырашала, ці трэба ўзнагароджваць не толькі жанчын, але і мужчын. Але ўрэшце часопіс наважыўся на гэты крок, перадае Бі-Бі-Сі.

Сам Бона лічыць, што не заслужыў такога гонару. Дарэчы, летась 56-гадовы музыка заснаваў дабрачынную арганізацыю, якая дапамагае дзяўчынкам і жанчынам атрымліваць якасную адукацыю, медыцынскія паслугі і развіваць свой бізнэс.

У сацсетках рашэнне рэдакцыі было сустрэтае неадназначна.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі