Часопіс People назваў самага сэксуальнага мужчыну свету (відэа)

"Я быў проста шакаваны і здзіўлены, і мне нават здавалася, што яны жартуюць, але яны не жартавалі, і гэта выдатна. Як музыка ты марыш аб [музычнай прэміі] Grammy, але я не чакаў гэтага", — цытуе словы музыкі РІА "Новости".



Агульны наклад альбомаў Maroon 5 на сённяшні дзень складае амаль 30 мільёнаў копій. Левін таксама актыўна супрацоўнічае з іншымі музыкамі, здымаецца ў эпізадычных ролях у фільмах і тэлесерыялах.



Рэйтынг самых сэксуальных мужчын планеты складаецца амерыканскім часопісам People штогод з 1985 года. У мінулым годзе гэтае званне дасталося амерыканскаму акцёру Чэнінгу Татуму.

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі