Чубрык: Цяпер маштаб беларускай валюты прыкладна такі, як польскай

Чубрык: Цяпер маштаб беларускай валюты прыкладна такі, як польскай

Дэнамінацыя ў Беларусі з’яўляецца часткай вялікай рэформы, якая тычыцца грашовай і макраэканамічнай палітыкі, якую праводзіць Нацбанк. Такое меркаванне ў жывым эфіры Еўрарадыё выказаў дырэктар даследчага цэнтра ІПМ, эканаміст Аляксандр Чубрык. Эксперт тлумачыць, чаму Нацбанк ідзе на такія крокі, якія канкрэтна рэформы праводзяць улады, што будзе з курсам долара ў будучыні і тлумачыць, чаму на новых грошах адкінулі менавіта чатыры нулі, а не тры.

Слухаць размову:

Чубрык: Цяпер маштаб беларускай валюты прыкладна такі, як польскай

— Гэтая дэнамінацыя з’яўляецца часткай рэформы, якая тычыцца грашовай і макраэканамічнай палітыкі.

— Тое, што сёння робіць Нацбанк, — гэта спроба крок за крокам вярнуць давер да нацыянальнай валюты.

— Сённяшні курс рубля не каштуе Нацбанку валютных рэзерваў. Рубель нават крыху недаацэнены.

— Досвед апошніх трох валютных крызісаў за шэсць гадоў паказаў, што сістэма, проста так даваць грошы, ужо не спрацоўвае.

— У 2000-м годзе, калі была папярэдняя дэнамінацыя, у нас была трохзначная інфляцыя.

— Грошы былі надрукаваныя ў 2009 годзе, але тады была вялікая праблема з Расіяй, і ўмовы для дэнамінацыі былі вельмі складаныя. Сёння сітуацыя цалкам іншая.

— Нашмат прасцей было б зрабіць дэнамінацыю, адкінуўшы тры нулі, але зрабілі чатыры. І гэта істотна, таму што цяпер маштаб беларускай валюты прыкладна такі, як маштаб польскай валюты ці літоўскай да ўвядзення ў Літве еўра.

— Пасля дэнамінацыі ў нас з’яўляюцца лічбы, якімі вельмі проста думаць і апераваць.

— Адкіданне чатырох нулёў дазваляе пазбегнуць спекуляцый: у 2008 годзе запусцілі такую "качку", што будзе праведзеная дэнамінацыя, курс долара будзе такі самы, як у Расіі, і Беларусь у выніку пяройдзе на расійскі рубель.

— Сённяшняя палітыка Нацбанка дазваляе спадзявацца, што курс рубля застанецца стабільным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі